Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Жыццё. Лёс. Памяць : да 105-годдзя з дня нараджэння Ганны Новік

2. Обложка Новик

Кніга “Жыццё. Лёс. Памяць” – вялікая грунтоўная работа супрацоўнікаў аддзела абслугоўвання і інфармацыі, асабліва бібліёграфа 1 катэгорыі Яніны Гуліцкай. Гэтае выданне – даніна павагі да знакамітай зямлячкі, якое змяшчае біяграфічныя звесткі, творы Ганны Новік, якія ўвайшлі ў яе зборнікі вершаў, ненадрукаваныя матэрыялы, артыкулы, успаміны землякоў і вершы, прысвечаныя ёй. Для шырокага кола чытачоў.

Жыццё. Лёс. Памяць : да 105-годдзя з дня нараджэння Ганны Новік / ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі. – Вілейка, 2019. – 280 с.

Ад складальнікаў

У 2014 годзе раённай цэнтральнай бібліятэцы было прысвоена імя Ганны Новік. Гэта ініцыятыва была падтрымана шырокім грамадствам.

Прысваенне імя – гэта вялікае свята для чытачоў, вялікая праца і адказнасць для бібліятэкі. З аднаго боку, гэта прымнажае славу мясцовай паэткі, а з другога – павышае статус бібліятэкі, дае новы імпульс у яе развіцці.

Акрамя таго, імя чалавека, як і бібліятэкі, выступае своесаблівым захавальнікам культурнай памяці. Імя выступае інструментам зберажэння традыцый. Бібліятэка, якая носіць імя таленавітай зямлячкі, пазіцыяніруе сябе як прадаўжальніка яе справы.

Ганна Новік першай у Вілейцы была прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У 2014 годзе на святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Ганны Новік яе сябра Мікалай Арсеньевіч Судніковіч прапанаваў выдаць кнігу пра яе, у якой бы змясціліся і творы паэткі, і расказ пра яе. Сабраць, сістэматызаваць яе творы – гэта, на думку Мікалая Арсеньевіча, трэба нам, яе паслядоўнікам. Каб шанаваць, памятаць, ганарыцца. Не на словах – на справе, не абмінаючы ўвагай ні яе родную хацінку ў Варонічах, ні магілу.

Гэтае выданне – даніна павагі да знакамітай зямлячкі ад супрацоўнікаў Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ганны Новік.

Складальнікі: Тонкавіч Л.У., Гуліцкая Я.П.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий