Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Дзён яго светласпеў

30 студзеня чытачы Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі наведалі бібліятэку імя Я.Купалы ў г.Мінску, дзе праходзіла аўтарская вечарына паэта Міколы Шабовіча “Дзён маіх светласпеў” з удзелам заслужанага артыста Беларусі Леаніда Нікольскага, кампазітараў і спевакоў Дзмітрыя Пятровіча, Анатоля Міхальчэнкава, Віктара Мяцельскага, Алега Малашыцкага, артыстак Вольгі Багушыньскай, Таццяны Каленік, Ганны Красоўскай, Святланы Шашко, Святланы Яфрэмавай.

Дырэктар гарадскога Тэатра Паэзіі Міхась Пазнякоў павіншаваў паэта з юбілеем і ўручыў яму пасведчанне Саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы. Незабыўныя ўраджанні засталіся ва ўсіх прыхільнікаў паэзіі Міколы Шабовіча . У цёплы вечар у коле шчырых людзей гучалі “светласпевы” паэта. Дзмітрый Пятровіч, сябра паэта, яго вучань, цяпер – рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” – прыгожавыканаў пад акампанемент гітары і фартэпіяна песні на словы М. Шабовіча, якія ў творчым асяроддзі сталі своеасаблівымі шляягерамі. Узрушылі слухачоў песні ў выкананні Анатоля Міхальчэнкава, Андрэя Зыгмантовіча, Алег Малашыцкага, Леаніда Нікольскага, у якіх гучала тэма радзімы – адна з найважнейшых для паэта. Галоўная э тэма яго творчасці – гэта каханне, светлае пачуццё да Жанчыны. Яна скразной ніткай прайшлася ў “светласпевах” мастака слова. І бясконца сур’ёзную гутарку разбаўляў гумар. Мікола Шабовіч сам добра вядомы як выдатны гумарыст. Аўтар кнігі “Хор болей не спявае”, адзначанай Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй “Залаты Купідон”, зборніка літаратурных пародый “Прыколы ад Міколы”. Зямляк М. Шабовіча Аляксандр Быкаў прачытаз свае пародыі на вершы паэта.

Мы таксама далучыліся да віншаванняў, бо паэт пачынаў свой працоўны шлях на Вілейшчыне, бываў разам са сваімі сябрамі Дзмітрыем Пятровічам , Алегам Малашыцкім, Міхасём Башлаковым у нашым Залессі на сустрэчах з вучнямі і настаўнікамі ДУА “Залескі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Вечарына “Дзён маіх светласпеў” яскрава раскрыла самабытны талент паэта, якому “так хочацца быць патрэбным не толькі сябрам – Радзіме”.

Галіна МАЙХЕРСКАЯ, бібліятэкар

Майхерская, Г. Дзён яго светласпеў / Галіна Майхерская // Шлях Перамогі. – 2019. – 9 лютага. – №11. – С.16.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий