Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Новы Запавет, перакладзены на беларускую мову, цяпер ёсць у Вілейцы

IMG_20181105_1011211-300x149

IMG_20181105_100937

Бібліятэка сямейнага чытання (г. Вілейка, вул. Вадапьянава, 21) атрымала ў дар Новы Запавет, перакладзены на беларускую мову.

Да гэтага выдання ні адзін з раней зробленых перакладаў Новага Запавету на беларускую мову не мог лічыцца афіцыйным і агульнапрынятым, паколькі ўсе яны былі аўтарскімі, ажыццяўляліся з ужо наяўных перакладаў, не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі.

Біблейская камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы перакладала Новы Запавет са старажытнагрэчаскай мовы на працягу 25 гадоў, за што філолагаў і святароў узнагародзілі ганаровымі царкоўнымі граматамі і медалямі. Кнігу надрукавалі пад загалоўкам “Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста”, яе выхад прызначаны да 500-годдзя з дня выхаду ў свет першай кнігі Бібліі беларускага асветніка Францыска Скарыны.

Над перакладам працавала рабочая група ў складзе:

протаіерэй, кандыдат багаслоўя Сергій Гардун

протаіерэй, бакалаўр багаслоўя  Аляксандр Пачопка

доктар філалагічных навук Чарота Іван Аляксеевіч

кандыдат філалагічных навук Васілевіч Уладзімір Аляксандравіч

кандыдат багаслоўя Кароль Алесь Віктаравіч

Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову (працы Л. Дзекуць-Малея і В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча, П. Татарыновіча, У. Чарняўскага, М. Міцкевіча, В. Сёмухі, А. Клышкі). Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.

Кніга надрукавана ў праваслаўнай тыпаграфіі Orthdruk (Беласток, Польшча) накладам у 6 тысяч асобнікаў у добрым паліграфічным афармленні. З іх 500 асобнікаў — падарункавыя, у скураной вокладцы з залатым абрэзам.

Дарэчы, хутка яшчэ адзін экзэмпляр гэтага выдання з’явіцца і ў Вілейскай раённай бібліятэцы імя Ганны Новік (вул. Савецкая, 25).

IMG_20181105_101050

 

IMG_20181105_101121

IMG_20181105_101301

IMG_20181105_101430

IMG_20181105_101523

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий