Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Сустрэча з Сымонам Барысам

IMG_20181025_112827

25 кастрычніка ў Бібліятэцы сямейнага чытання адбылася сустрэча з нашым земляком, пісьменнікам, журналістам і проста цікавым чалавекам – Сымонам Вікенцьевічам Барысам.

 

IMG_20181025_112824

Асоба Сымона Вікенцьевіча, творчая і шматгранная, мае шырокае кола інтарэсаў: гісторыя, этнаграфія, фальклор, краязнаўства.
Шырокай аўдыторыі прадставіла пісьменніка Вольга Аляксандраўна Коласава, старэйшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея. Яна расказала пра некаторыя звесткі з біяграфіі пісьменніка. Дарэчы, сам Сымон Вікенцьевіч цікава і з гумарам расказваў гісторыі свайго непрастога лёсу.

IMG_20181025_113856

IMG_20181025_112523

IMG_20181025_112646

Нарадзіўся пісьменнік ў вёсцы Касічы тады яшчэ Свянцянскага павета Віленскай губерніі Расійскай імперыі. Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы Вілейскага раёна. У 1965 годзе закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута, аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскай вобласці і Браўкоўскай школе Мінскага раёна, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе». У 1992 — 2012 гадах займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса». Член рэдкалегіі гэтага часопіса. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1977 года жыве ў Мінску.

Апублікаваў каля 16 кніг, звыш 100 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.

У Бібліятэцы сямейнага чытання пісьменнік прэзэнтаваў свае кнігі  па гісторыі: “Ваеначальнікі з Беларусі XVIII-XX стст.”, “Каляндар гісторыі Беларусі”. Таксама была прадстаўлена кніга для педагогаў “Настаўнік пасля ўрокаў”, у якой аб сваім вопыце работы расказалі 26 настаўнікаў (С. В. Барыс з’яўляецца ўкладальнікам гэтай кнігі). Распавёў аўтар і пра напісанне кнігі сумесна з Анатолем Рогачам “Нарачанка і яе берагі”, ў якой аўтары апісваюць гісторыю сваіх родных мясцін. Шмат цікавага было расказана Сымонам Вікенцьевічам пра Першую сусветную вайну, вайну ў Аўганістане, пра гісторыю вілейскага краю. Вядома, што некаторыя свае кнігі аўтар друкуе пад псеўданімам Сымон Струменскі. Па словах пісьменніка, такое прозвішча ён абраў таму, што вырас на хутары  Струмень   .

Запрашаем Вас, паважаныя чытачы, наведаць Бібліятэку сямейнага чытання  (вул. Вадапьянава, 21) і пазнаёміцца з кнігамі С. В. Барыса.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

2 комментариев к записи “Сустрэча з Сымонам Барысам”

  1. Сымон Барыс:

    У тэксце вышэй ёсць тры памылкі. Правільна будзе так. Свянцянскага павета.Ніколі ні мой дзед, ні я не жылі ў фальварку Струменне. А я, сапраўды, вырас на хутары Струменне з восені 1943 года. Хутар і фальварак -гэта зусім розныя паселішчы. Мой дзед ніколі не жыў ў фальварку. А на хутар мае бацькі перасяліліся з вёскі ў 1943 годзе. Артыкулаў ужо не 50, а звыш сотні. Яшчэ грубая памылка на выставе кніг. Сапраўды, я падарыў раённай бібліятэцы кнігу «Устремлённые к коммунизму» Константина Колоскова. Аднак гэту кнігу я не пісаў, а мне яе самому падарылі. А я раней купіў яе. У мяне аказалася дзве, а таму я і перадаў яе бібліятэцы ў Вілейцы. Каласкоў — гэта псеўданім нейкага чалавека. Хоць мне і ўдалося з ім пагаварыць па тэлефоле, але сваё прозвішча і імя ён мне не назваў. І я сапраўды не ведаю, хто ён. Прашу кіраўніка гэтага сайта зняць кнігу Каласкова альбо ўдакладніць, што ў гэтай кнігі іншы аўтар.
    Сымон Барыс

  2. Сымон Барыс:

    Дзякуй! Цяпер усё дакладна. С. Барыс

Оставить комментарий