Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы за день 22 сентября, 2017

Выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Якуб Колас: вядомы і невядомы”.

SAM_0220

   У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праве ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу, 1882 – 1956) належыць адно з найбольш пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай і сусветнай літаратур, непераўзыдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы – такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту. Творчасць Якуба  Коласа, 135-годдзе з дня нараджэння якога будзе святкавацца ў лістападзе 2017 года, – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Читать полностью >>>

Share