Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы за день 22 мая, 2017

Літаратурны OPEN-AIR. Пераможцы конкурсу выразнага чытання.

P1150968

      1-ая ўзроставая група  (дзеці да 4 кл.)     

 Дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Дар’я Сарокіна, вучаніца  ДУА “Вілейская гімназія №2”. Яна прапанавала  кампазіцыю з твораў  Івана Лашуткі “Мой верш” .

Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Мікіта Пуцэйка, вучань ДУА “Пачатковая школа №6”. Ён прачытаў верш  Алеся Дудара “Скарына”.

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Марыя Келлер, вучаніца ДУА “Любанская сярэдняя школа”. Прагучаў верш Пімена Панчанкі “Дзеці вайны”.

Дыпломамі ў намінацыі «Самы юны выканаўца» узнагароджаны выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №8” Яўгенія Ткачэнка і Іван Новаш. У іх выкананні мы пачулі вершы  Алены Варанец “Пакарміце Мурку” і  Васіля Жуковіча “Бабка ўнучка частавала”.

Дыпломам у намінацыі «Самы абаяльны выканаўца» узнагароджана Ангеліна Прохарава, вучаніца  “Пачатковай школы №6”. Яна прачытала верш Таццяны Цвірка ”Край  любімы  мой”. Читать полностью >>>

Share

Літаратурны OPEN-AIR

 

P1160010Шануй чужое аж да пакланення,

сваё любі да самазабыцця.

Пятро Бітэль

Уся рэспубліка, кожны неабыякавы чалавек будзе адзначаць у гэтым годзе юбілейныя даты беларускіх знакамітасцяў. А хто лепш за іх дапаможа нам далучыцца да скарбаў роднага беларускага слова, дакрануцца да чагосьці незвычайнага, чым можа па праву ганарыцца кожны: да далёкага мінулага, але разам з тым блізкага і роднага, дарагога сэрцу. Іх творы – наш нацыянальны здабытак.  Папулярызаваць творчасць выдатных паэтаў Беларусі,  далучыць чытачоў да літаратурнай спадчыны класікаў – такая мэта раённага бібліятэчнага свята-конкурсу “Галасы паэтаў Беларусі…”, які прайшоў у мінулую пятніцу на вуліцы Савецкай каля будынка Вілейскай раённай бібліятэкі. Читать полностью >>>

Share