Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы за день 29 февраля, 2016

Літаратурная гасцёўня «Дамінанта душы» сустрэча з ветэранамі Афганскай вайны

26 лютага 2016 года на базе Гарадскога філіяла №1 адбылося паседжанне літаратурнай гасцёўні “Дамінанта душы” пры Вілейскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пад кіраўніцтвам Антаніны Іванаўны Гарчаковай. Тэма паседжання – абмеркаванне твора “Цынкавыя хлопчыкі” Нобелеўскай лаўрэаткі 2015 года па літаратуры Святланы Алексіевіч. На паседжанне былі запрошаны ветэраны, удзельнікі Афганскай вайны Кронда Уладзімір Аляксандравіч і Сакаленка Валерый Васільевіч, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі з прысутнымі, далі сваю ацэнку тым падзеям. Уладзімір Кронда пад гітару праспяваў некалькі песен на ваенную тэматыку. На сустрэчы таксама прысутнічаў член Саюза беларускіх пісьменнікаў Цанунін Уладзімір Іосіфавіч, які прачытаў свае вершы і праспяваў свае песні. Бібліятэкар Святлана Мялешка распавяла біяграфію Святланы Аляксіевіч, а таксама пазнаёміла з шэрагам твораў пісьменніцы.

Share

Літаратурная гасцёўня “Дамінанта душы” сустрэча з ветэранамі Афганскай вайны

SAM_4782

Читать полностью >>>

Share